Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Post Type Selectors
Міжнародная педагагічная канферэнцыя

Экскурсія для ўдзельнікаў міжнароднай педагагічнай канферэнцыі

Міжнародная педагагічная канферэнцыяМіжнародная педагагічная канферэнцыя5 лістапада музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» наведалі ўдзельнікі канферэнцыі II Міжнародныя педагагічныя чытанні «Бесперапынная адукацыя педагогаў: дасягненні, праблемы, перспектывы».

 

Падчас экскурсіі яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.

Міжнародная педагагічная канферэнцыяМіжнародная педагагічная канферэнцыяАсаблівая цікавасць была праяўлена да вучэбных кніг XVІ стагоддзя, сярод якіх асабліва вылучаецца «Азбука» Лаўрэнція Зізанія 1569 года. А электронныя сродкі навучання дапамаглі больш дэталёва азнаёміцца з кожнай кнігай экспазіцыі.

 

 

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што падчас экскурсіі дакрануліся да гісторыі Беларусі праз вучэбныя кнігі мінулых стагоддзяў. Свае ўражанні яны зафіксавалі ў кнізе водгукаў, адзначыўшы, што музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» дапамагае асэнсаваць ролю вучэбнай кнігі ў жыцці людзей мінуўшчыны і сучаснасці.